Украінскі праваабаронца: Справамі палонных займаюцца пераважна валанцёры



У найбліжэйшы час у Менску можа адбыцца чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне з удзелам сепаратыстаў. На гэтай сустрэчы ДНР прапаноўвае абмеркаваць праблемы абмену палоннымі і амністыі ўдзельнікаў канфлікту на Данбасе. Пытанне палонных – вельмі складанае, значную ролю тут адыгрываюць валанцёры, – кажа ўкраінскі праваабаронца і былы палонны Валер Макееў. Ён сам займаецца гэтай дзейнасцю.

– У нас прэзідэнт падпісаў закон пра ваеннапалонных, але ён ні пра што, там напісана толькі тое, што гэтым займаецца Міністэрства абароны і пенітэнцыярная служба, але ў нас вялікая праблема адносна, як мы кажам, абменнага фонду. Спісы і іншыя кантакты ўсё роўна ад валанцёраў. Не генералы штабоў перадаюць зараз туды матрацы, не генералы дамаўляюцца, як даставіць медыкаменты для параненых.

Прыгадаем, што 12-га лютага ў Менску прайшлі перамовы ў фармаце „нармандскай чацвёркі” лідараў Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны, а таксама адбылася сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. У выніку падпісалі дакумент, які прадугледжваў абмен палоннымі і шэраг іншых мераў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

2015-03-10_smotkina_palonnyja_ valer_makeeu

Беларускае Радыё Рацыя