Украінскі Славуціч, на мяжы з Беларуссю, занялі расейскія войскі



Расейскія войскі занялі горад Славуціч, які штурмавалі два дні. Акупанты выкралі мэра горада Юрыя Фамічова і захапілі мясцовы шпіталь, паведамляе Кіеўская абласная ваенная адміністрацыя.

На пратэст супраць расейскай агрэсіі выйшлі людзі з украінскімі сцягамі. Яны сабраліся на галоўнай плошчы і скандуюць «Славутич – це Україна». У адказ у людзей паляцяцелі светлашумавыя гранаты, чутныя стрэлы ў паветра.

Мясцовая гарадская рада Славуціча працягвае сваю працу, заяўляе кіраўнік Кіеўскай абласной адміністрацыі Аляксандр Паўлюк.

Фота і відэа: koda.gov.ua