Украінскія памежнікі ўсталёўваюць калючы дрот на мяжы з Беларуссю



Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла, што на ўмацаванні мяжы Украіны з Беларуссю задзейнічалі амаль 30 інжынерных груп, якія ўсталёўваюць калючы дрот на выпадак «магчымых міграцыйных правакацый».

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны нагадалі, што ўрад Украіны выдаткаваў 21 мільён грыўняў (амаль 800 тысяч даляраў у эквіваленце) для ўмацавання мяжы з Беларуссю. Такое рашэнне ўхвалілі на тле міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі з Польшчай.

Усяго летась урад Украіны на ўзмацненне аховы дзяржаўнай мяжы з Беларуссю і павелічэнне абароназдольнасці краіны выдзеліў з рэзервовага фонду 214 мільёнаў грыўняў (амаль 9 мільёнаў даляраў у эквіваленце).

Фота: ДПСУ

[manual_related_posts]