Украінскія сілавікі правялі вучэнні па затрыманні мігрантаў на мяжы



Вучэнні прайшлі на мяжы на тэрыторыі Жытомірскай вобласці. У аснову сцэнару вучэнняў паклалі спробу прарыву мігрантаў ва Украіну з беларускага боку. Для пошуку парушальнікаў выкарыстоўвалі беспілотнікі, а для затрымання – сумесныя дзеянні некалькіх падраздзяленняў.

Раней Украіна прыняла рашэнне падвоіць колькасць памежнікаў на дзяржаўнай граніцы ў сувязі з пагрозай перамяшчэння нелегальных мігрантаў з Беларусі. Акрамя таго, да аховы граніцы вырашана прыцягнуць рэзервы з Нацыянальнай гвардыі і Нацыянальнай паліцыі.