Украінскія вайскоўцы „адрэзалі” луганскіх сепараратыстаў ад данецкіх



За апошнія суткі сілы антытэратыстычнай аперацыі, якія пастаянна наступаюць на ўсходзе Украіны, вызвалілі два населеныя пункты, размешчаныя непасрэдна каля Данецка, Чырвона-Гораўку і Стара-Міхайлаўку.

Пра гэта заявіў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Кіеве прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

Паводле яго слоў, вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі ўмацоўваюць агнявыя пазіцыі ў раёне Антрацыта, падтрымліваюць парадак, выяўляюць і нейтралізуюць рэшткі бандыцкіх груповак у нядаўна вызваленым Краматорску.