Украінскія вайскоўцы вызвалілі Жданаўку
Расейскія дыверсанты і прарасейскія баевікі пакінулі яшчэ адзін горад Данецкай вобласці. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пакінуў адпаведнае паведамленне на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Узброенымі сіламі Украіны вызвалены горад Жданаўка ў Данецкай вобласці. Слава Украіне!» – напісаў Парашэнка.
Раней у Радзе нацыянальнай бяспекі ды абароны заяўлялі, што асноўная частка баевікоў, якія цяпер супрацьстаяць сілам анты-тэрарыстычнай аперацыі (АТА), плануюць пакінуць Данецкую вобласць да 18-га жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота zaberaj.ru
