Украінскую чыгунку ўзначаліў паляк Войцэх Бальчун
У Польшчы Бальчун мае рэпутацыю эканаміста-рэфарматара і лічыцца адным з найбольш паспяховых менеджэраў. У вольны ад бізнесу час Войцэх Бальчун – не менш паспяховы рок-музыка, лідар польскага гурту «Chemia».
Войцеху Бальчуну 45 гадоў, але з ягонымі плячыма сур′ёзны паслужны спіс: ён узначальваў бюро маркетынгу польскай пошты, працаваў на ключавых пасадах у Банку Польскім, быў старшынёй рады дырэктараў польскіх авіяліній. Бальчун з′яўляецца віцэ-прэзідэнтам еўрапейскай арганізацыі працадаўцаў грамадскага сектару, а таксама мае досвед кіравання чыгункай: у 2005 — 2007 годзе ён узначальваў Рады дырэктараў PKP. Паводле рэйтынгу, складзенага «Bloomberg Businessweek Polska» Войцех Бальчун — адзін з найлепшых антыкрызісных менеджэраў Польшчы. Для ўкраінцаў сапраўдным адкрыццём стала захапленне новага старшыні ўкраінскай чыгункі рок-музыкай. У 2007 Бальчун у складзе рок-гурту ««Chemia» запісаў альбом, прэм′ера якога адбылася летась.
Галоўная прычына, якая змусіла прэм’ера Уладзіміра Гройсмана прызначыць Вайцэха Бальчуна кіраўніком Украінскай чыгункі — маштабная карупцыя, ліквідаваць якую пакуль не атрымліваецца.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
