Улады Расеі распавялі, калі выдадуць затрыманую беларуску



Затрыманую ў Расіі беларуску Яну Пінчук змясцілі пад варту ў СІЗА ў Санкт-Пецярбургу. Да суда двое сутак яна ўтрымлівалася ў ІЧУ Васілевостраўскага раёна. Як распавяла адвакат 24-гадовай Яны, пад вартай яе падабаронная будзе знаходзіцца мінімум да 10 снежня. Затым пракуратура будзе вырашаць яе лёс і пытанне аб экстрадыцыі ў Беларусь.

Крымінальную справу супраць Яны Пінчук распачалі ў траўні гэтага года праз тое, што яна «вяла телеграм-канал». Пакуль невядома, пра канкрэтна які тг-канал ідзе гаворка. Па папярэдняй інфармацыі, у дачыненні да беларускі распачатая справа па артыкулах аб распальванні варожасці і заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі. Як высветлілася, дзяўчыну абвясцілі ў вышук на радзіме. Цэлы год яна не ездзіла ў Беларусь, але ў яе быў набыты квіток у Віцебск, дзяўчына плянавала разабрацца з крымінальнай справай. Затрымалі Яну 1 лістапада дома ў яе маладога чалавека, які з’яўляецца грамадзянінам Расіі.