Уладзімір Арлоў пачаў у Варшаве цыкл гістарычных лекцый



Вядомы беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў 25 траўня ў Беларускім доме ў Варшаве пачаў цыкл лекцый на гістарычную тэматыку.

„Я прачытаю шэсць лекцый, якія ахопяць перыяд ад старажытных беларускіх княстваў да абвяшчэння незалежнасці БНР”, – кажа Уладзімір Арлоў:

Хаця я і пісьменнік, я маю права чытаць такія лекцыі, у мяне гістарычная адукацыя. Я цэлую бібліятэку кніг выдаў: гістарычнай прозы мастацкай 10 кніг і больш за 10 кніг гістарычных эсэ, навукова-папулярных кніг. Калі мяне запрашаюць чытаць лекцыі па гісторыі, то для мяне гэта заўсёды гонар, адказнасць. Я лічу, што гэта таксама мая місія.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Уладзімір Арлоў вельмі ўдзячны Беларускаму Дому за запрашэнне з цыклам лекцый і слухачам, якія праяўлялі жывы інтарэс да пачутага на першай лекцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]