Уладзімір Някляеў пачаў прэзентацыйны тур па Польшчы



Паэт i пісьменнік Уладзімір Някляеў выдаў новы раман “Гэй Бэн Гіном”. З палітычных прычын гэты твор не ўдалося выдаць у Беларусі, ён з’явіўся у Польшчы, дзякуючы фонду Kamunikat.org.

Першым горадам, які наведаў Уладзімір Някляеў з прэзентацыяй, стаў Кракаў. Далей будуць: Уроцлаў, Познань, Гданьск, Варшава, Лодзь, Беласток, Бельск Падляшскі і Вільня. Ва ўсіх прэзентацыях у Польшчы і Літве на запрашэнне арганізатараў удзельнічае музыка Зміцер Вайцюшкевіч. У Беластоку Някляеў будзе першага снежня, у Бельску – на наступны дзень.