Уладзімір Някляеў прэзентаваў у Варшаве свой новы раман



„Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць” – так пачынаецца раман „Гэй Бэн Гіном”, які Уладзімір Някляеў учора прэзентаваў у Беларускім Доме ў Варшаве. “Я ўбачыў людзей, якія самі ведаюць сваю дарогу і нікуды іх не трэба весці. Яны самі дойдуць да той Беларусі, пра якую марыў Янка Купала – галоўны герой рамана.”

Падчас прэзентацыі аўтар падзяліўся ўспамінамі са свайго жыцця, у прыватнасці пра 7-гадовую эміграцыю ў Польшчы, а Зміцер Вайцюшкевіч выканаў песні на словы Някляева. Адбылася прэм’ера новай каляднай песні Зміцера Вайцюшкевіча на словы Уладзіміра Някляева.

На сустрэчу з Някляевым прыйшло больш за 60 чалавек. Пасля прэзентацыі да Някляева выстраілася вялікая колькасць чалавек, каб атрымаць аўтограф на новай кнізе. Аўтар амаль гадзіну пісаў пажаданні.

facebook.com/BelaruskiDom