Уладзімір Рубан: Маем факты, што палонных расстрэльвалі



Не ўсе палонныя вяртаюцца жывымі, некаторых з іх расстрэльваюць. Пра гэта ў эфіры ўкраінскага Грамадскага тэлебачання заявіў кіраўнік грамадскага аб’яднання “Афіцэрскі прастор”, перамоўнік у пытаннях абмену палоннымі Уладзімір Рубан:

– На вайне звычайна дапускаецца сілавое ўздзеянне калі чалавек не адказвае на пытанні. Наколькі сур’ёзнае гэтае сілавое ўздзеянне, то тут, трэба адзначыць, украінскі бок паводзіць сябе як дзяржава, аднак асобныя выпадкі, калі патрабуецца праверка, усё ж існуюць. І з таго боку ёсць канкрэтныя факты. Шмат размоваў пра адрэзаныя вушы і рассечаныя жываты. Дакладна пацвержаных фактаў гэтаму няма. Пра тое, што палонных расстрэльваюць, – пацверджаныя факты ёсць.

Паводле Уладзіміра Рубана, выпадкі катаванняў з асаблівай жорсткасцю ў дачыненні да палонных былі больш характэрнымі для пачатку баявых дзеянняў, цяпер іх стала менш. Зараз з’явілася больш нараканняў на дрэнныя ўмовы ўтрымання ў палоне.

palonnyja_03

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ipukr.com