Уначы на мяжы з Беларуссю машыну польскіх памежнікаў закідалі камянямі
2 месяцы таму
Уначы на мяжы з Беларуссю патрульную машыну польскіх памежнікаў закідалі камянямі.

Аўтамашына атрымала значныя пашкоджанні. Польскі бок не выключае, што за акцыяй могуць стаяць беларускія сілавікі. Група невядомых асоб не толькі кідала камяні, але і сляпіла польскіх памежнікаў лазерамі.
За 5 красавіка ў Польшчу з Беларусі спрабавалі нелегальна перайсці 29 мігрантаў-грамадзян Кубы, Эрытрэі і Емену (у папярэднія суткі — 39).