Урад Літвы пакіне войска на мяжы з Беларуссю



Урад Літвы працягнуў на тры месяцы мандат войска на ахову мяжы з Беларуссю.

„Сітуацыя на мяжы Літвы з Беларуссю застаецца складанай, рэжым працягвае выкарыстоўваць схемы гандлю людзьмі. Мы павінны быць гатовыя і ў далейшым гарантаваць бяспеку дзяржаўнай мяжы. Нам патрэбныя магчымасці войска, каб мы маглі хутка мабілізаваць сілы на самых небяспечных участках мяжы і разгортваць войскі ў самых гарачых кропках”, — заявіла міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ.