Ураган у Польшчы пакінуў без святла больш за 20 тыс. дамоў
У выніку ўрагану, які пракаціўся па ўсёй тэрыторыі Польшчы мінулай ноччу, без электрычнасці засталіся больш за 22 тыс. спажыўцоў, паведамляе „Радыё Польшча”.
У Цэнтры бяспекі Польшчы паведамілі, што найбольш складаная сітуацыя склалася ў Мазавецкім, Лодзінскім і Падляшскім ваяводствах. Так, у Мазавецкім ваяводстве без электрычнасці засталіся 18 тыс. спажыўцоў, у Лодзінскім – амаль 2 тыс., а ў Падляшскім – больш за 1 тыс.
Сіноптыкі папярэджваюць, што 8 чэрвеня ў краіне чакаюцца навальніцы і парывісты вецер. Адпаведныя папярэджанні былі выдадзены для ўсходняй, паўднёва-ўсходняй і цэнтральнай часткі Польшчы.
Фота: „Радыё Польшча”
