Уручаны гайнаўскія ўзнагароды „Quercus 2019”



Гайнаўскі прадпрымальнік Андрэй Прычыніч, будаўнік і настаяцель царквы святога Дзмітрыя Салунскага ў Гайнаўцы айцец Юры Ацкевіч, настаяцель каталіцкага прыхода святых Кірылы і Мяфодзія ў Гайнаўцы ксёндз Зыгмунт Браніцкі, доктар медыцынскіх навук Ян Кірылюк і сусветнай вядома спявак Міхал Скепка – гэта сёлетнія лаўрэаты ганаровай узнагарод бургамістра Гайнаўкі „Quercus 2019”.

Кажа бургамістр Гайнаўкі Юры Сірак:

– Гэта ўзнагарода горада тым людзям, якія даўно звязаны з горадам, а таксама тым, хто ўкладае сэрца і душу ў сваю працу, якая робіцца на карысць нашага горада і нашай гайнаўскай супольнасці. Мы ўдзячныя гэтым цудоўным людзям.

Статуэтку-ўзнагароду запраектаваў гайнаўскі мастак Яраслаў Першко, яна нагадвае дуб – адзін з сімвалаў мясцовасці, што знаходзіцца побач з пушчай.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя