Усе друкаваныя СМІ Украіны пераходзяць на ўкраінскую мову



У нядзелю, 16 студзеня 2022 года, ва Украіне ўступае ў сілу закон, паводле якога ўсе друкаваныя сродкі масавай інфармацыі на нацыянальным і рэгіянальным роўнях мусяць выдавацца выключна на дзяржаўнай мове. Друкаваныя СМІ могуць выдавацца на іншых мовах толькі пры ўмове, што адначасова яны будуць выходзіць і на дзяржаўнай мове адпаведным накладам.

Акрамя таго, ад 16 ліпеня 2022 года абавязковым стане выкарыстанне ўкраінскай мовы ў інтэрфейсах кампутарных праграм, а таксама на афіцыйных сайтах і старонках у сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: news-front.info

[manual_related_posts]