Успенне праведнай Ганны ў Старакорніне



7-га жніўня праваслаўныя святкуюць Успенне праведнай Ганны – маці Багародзіцы. На Падляшшы ў гэты дзень найбольш вернікаў збіраецца ў Старакорніне.

Сёлета двухдзённыя малітоўныя святкаванні ўзначаліў епіскап Перамышльскі і Горліцкі Паісій:   

– Мы завершылі наш літургічны ўспамін у дзень Успення нашай заступніцы Святой праведнай Ганны. Сваёй благадаццю, пакорай і любоўю яна асвячае не толькі гэты старакарнянскі прыход, але і ўвесь свет.

У Старакорніне побач з прыхадской царквой святога Архангела Міхаіла стаіць царква ў гонар праведнай Ганны. Пабудавана ў 1773 годзе. Пачаткова грэка-каталіцка, з 1839 – праваслаўная.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара