Усё больш беларусаў выбіраюць Польшчу
Без перашкодаў з запрашэннем на працу і звычайнай працоўнай візай зараз можна перасекчы наземную беларуска-польскую мяжу. Пра гэта распавяла беларуска спадарыня Ганна, якая не пажадала называць сваё прозвішча з гледзішча бяспекі. У Польшчу яна пераехала найперш з палітычных матываў, паколькі палічыла сітуацыю на радзіме нестабільнай і непрыдатнай да жыцця:
„Прыехалі ў Польшчу мы ў жніўні, першага жніўня, са сваім хлопцам. Даўно хацелі пераехаць, але цяпер палітычная сітуацыя ў краіне падштурхнула нас усё ж такі зрабіць гэта. Таму што і ў сям’і маёй былі праблемы, куча розных штрафаў, мой тата таксама быў задзейнічаны ў такіх справах, таму гэта падштурхнула нас прыехаць. Прыехалі мы па рабочай візе, мы яе паўгода рабілі. Працуем тут, знаходзімся па рабочай візе на паўгода”.
Суразмоўца спадзяецца знаходзіцца ў Польшчы настолькі доўга, наколькі гэта магчыма. У Беларусь не хоча вяртацца, паколькі адчувае на радзіме небяспеку.
Беларускае Радыё Рацыя
