Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга ў Верстоку



27-га верасня царква адзначае Уздзвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга. 

Гэта свята з’яўляецца храмавым у вёсцы Версток, што ў пушчы каля беларускай мяжы.

Кажа настаяцель айцец Павел Кучынскі:

– Мы цешымся, што ў нас ёсць храмаве свята, якое звязана з самім збавіцелем.

Адзначэнне царквой гэтага свята пачалося пасля таго, як рымская імператрыца Алена здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім у пошуках крыжа, на якім быў распяты Ісус. У 325 годзе яе сын імператар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на гары Галгофе.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара