Ужо праз тыдзень пачынаецца Падляшская культурная актава



Фестываль музыкі, мастацтваў і фальклору розных краінаў свету пройдзе ўжо ў cёмы раз. У падляшскіх гарадах і мястэчках зайграюць музыканты з Балгарыі, Расеі, Грузіі, Украіны, Сербіі ды Турцыі.

Выступяць таксама выканаўцы з Беларусі – народны калектыў «Вязанка» і група “Талака»”, – кажа дырэктар фестываля Андрэй Дырдал.

 – Вельмі добрая група “Талака” з Ліды, калі мы пазнаёміліся з іх матэрыяламі, былі проста ў захапленні.

+2014-07-15_leaniuk_dyrdal

Падляшская культурная актава пачнецца ў бліжэйшы панядзелак сольным канцэртам піяністкі з Японіі.

У аўторак усе выканаўцы пройдуць вуліцамі Беластока. Канцэрты адбудуцца ў Бельску Падляшскім, Нараўцы, Сямятычах, Гарадку, Махалове і Гайнаўцы.

Лукаш Леанюк, Беларуская Радыё Рацыя, Беласток