Ва Украіне не бачаць вайсковых пагрозаў з Беларусі



Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што выведка пакуль не назірае на мяжы з Беларуссю фармавання ўдарнага кантынгенту, які б мог распачаць наступ на ўкраінскую тэрыторыю.

«З пункту гледжаньня вайсковага падыходу толькі наяўнасць ударнага фармавання дае магчымасць правесці ўварванне. Такой групоўкі пакуль што не сфармавана», — заявіў Аляксей Рэзнікаў 4 лютага ў Прыпяці, дзе структурныя падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў пачалі адпрацоўваць навыкі абароны населеных пунктаў. Міністар абароны Украіны звярнуў увагу на тое, што між беларусамі і ўкраінцамі няма варожых дачыненняў.

«Беларусы не хочуць ваяваць з украінцамі, украінцы не хочуць ваяваць з беларусамі, і не плануюць. А наяўнасць расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі для правядзення вучэнняў азначае, што там некалькі тысяч. Гэтага недастаткова, каб самастойна ажыццявіць уварванне», — падкрэсліў Аляксей Рэзнікаў.

[manual_related_posts]