Ва Украіне патлумачылі закупку электраэнергіі ў Беларусі
Украінская кампанія – аператар атамных электрастанцый „Энергаатам” разглядае Беларусь у якасці рэзервовага пастаўшчыка электраэнергіі ў краіну для пакрыцця дэфіцыту магутнасці ў выпадку няштатных сітуацый у энергасістэме Украіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі.
„Энергаатам” разглядае ўсе магчымыя варыянты стварэння рэзерву электраэнергіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэжыму працы Аб’яднанай энергетычнай сістэмы Украіны. Адным з такіх варыянтаў можа быць рэзерваванне невялікіх аб’ёмаў электраэнергіі з Беларусі”, — адзначаецца ў тэксце.
З 1 лістапада Украіна адновіць імпарт электраэнергіі з Беларусі праз дэфіцыт вугалю на дзяржаўных ТЭС. Украінская дзяржаўная кампанія „Энергаатам” выкупіла сячэнне магутнасцю 885 МВт для імпарту электраэнергіі з Беларусі ў лістападзе. Яшчэ 15 МВт набыла кампанія „Электра Кам’юніці”.
У канцы траўня нацыянальная камісія Украіны, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах энергетыкі і камунальных паслуг (НКРЭКУ), абмежавала даступную прапускную здольнасць для імпарту электраэнергіі з Расеі і Беларусі да 1 кастрычніка. У канцы верасня НКРЭКУ працягнула гэтую забарону да 1 лістапада.
