Ва ўкраінскім Благадатне залунаў беларускі нацыянальны сцяг



У пасёлку гарадскога тыпу Благадатна над мясцовай сельскай радай разам з украінскім, залунаў і беларускі нацыянальны сцяг.

Такім чынам пасялковы галава Аляксандр Тапароўскі вырашыў далучыцца да акцыі ў гонар беларускіх добраахвотнікаў і з нагоды гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Акцыя ладзіцца Грамадскім сектарам Атраду “Пагоня” пры падтрымцы Народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.

У яе межах 25 сакавіка ў розных гарадах над дзяржаўнымі ўстановамі былі вывешаныя беларускія нацыянальныя сцягі.

Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду “Пагоня”