Вадохрышча ў Адрынках



Вернікі сабраліся ў праваслаўным скіце святых Антонія і Феадосія Пячэрскіх у Адрынках, што на Падляшшы. Як і штогод на Вадохрышча архімандрыт Гаўрыіл у час багаслужбы асвяціў ваду ў рацэ Нарве.

DSC_5617

„Хрыстос хрэсціцца!” – абвясціў настаяцель скіта архімандрыт Гаўрыіл:

– Прыгадваю хрышчэнне Ісуса Хрыста на рацэ Іардан у Палестыне. Кожны прыход мае свой Іардан, дзе прыгадваюць гэтую гістарычную падзею запісаную ў Евангеллі. Хрыстос з’яўляецца людзям, мы называем гэта свята Богаяўленнем.

Пасля асвачэння вады некалькі чалавек акунуліся ў ваду. Верніка забралі з сабой амаль 360 літраў асвечанай вады, якая з’яўляецца для праваслаўных святой.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара