Вадохрышча ў скіце Адрынкі



“Наша Нарва сёння стала нашым Іярданам,” – у час асвячэння вады сказаў архімандрыт Гаўрыіл, настаяцель адзінага ў Польшчы праваслаўнага скіта святых Антонія і Феадосія Кіева-Пячэрскіх у Адрынках, што на Падляшшы.

dsc_9767

Пасля святочнай літургіі, духавенства і вернікі прайшлі хросным ходам на бераг ракі, дзе асвяцілі ваду. Кажа архімандрыт Гаўрыіл:

– Калі Хрыстос акунуўся ў воды Іярдана, ён асвяціў гэтую ваду, якая была цяжкою вадою, бо насіла ў сабе грахі чалавечыя.

Пасля асвячэння вернікі забіралі з сабой іярданскую ваду. Некаторыя, нягледзячы на мароз, акуналіся ў ваду. Трыдыцыйна, пасля багаслужбы, архімандрыт запрасіў усіх сабраных на суп і гaрбату.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Адрынкі

Фота аўтара

[manual_related_posts]