Ваенны карэспандэнт Павел Рэшка: Я вельмі моцна расчараваўся ў паводзінах расейскага грамадства



Павел Рэшка – польскі ваенны карэспандэнт – днямі вярнуўся з вайны ва Украіне. Хутка спецыліст зноў накіруецца на поле баявых дзеянняў.

“Я ўжо бачыў вайну 2014-га ва Украіне. Але зараз там сітуацыя іншая”, –прызнаецца Павел Рэшка.

– Для мяне асабіста гэта дзіўны вопыт, таму што я не з’яўляўся спецыялістам па Украіне. Калі ў чымсьці разбіраўся – то гэта ў Расеі. Я разлічваў на нешта іншае. Увогуле я быў здзіўлены паводзінамі Уладзіміра Пуціна ва Украіне. Аказалася, што афіцэры КДБ на ўсё здольныя. Я вельмі моцна расчараваўся ў паводзінах расейскага грамадства – ніякіх пратэстаў і хваляванняў. Можна патлумачыць, што Сірыя далёка, але ж Украіна гэта побач, у многіх змешаныя сем’і.

“У цэлым сітуацыя ва Украіне цяпер далёка не адназначная, але адмаўляцца ад барацьбы нельга”, – зазначыў на завяршэнне размовы Павел Рэшка.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]