Вайна ва Украіне: Берлін перадаў Кіеву самаходныя гаўбіцы



На ўзбраенні Украіны з’явіліся нямецкія Panzerhaubitze2000 з падрыхтаванымі ўкраінскімі экіпажамі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Між тым, на вайне ва Украіне загінуў прынамсі другі грамадзянін ЗША, пішуць амерыканскія СМІ. Дзярждэпартамент ЗША пацвердзіў гібель Стывена Забельскі. Па словах дыпламатаў, яны трымаюць сувязь з сямʼёй загінулага і прадставілі яго родным усю неабходную консульскую дапамогу.

[manual_related_posts]