Валенты Вакулюк: Думаю будзе ў нас украінска-беларуская перспектыва



У нашым эфіры пабываў журналіст, старшыня Польскага таварыства ў Луцку Валенты Вакулюк:

– Поўнамаштабная вайна на шчасце пакуль не дайшла да Луцка і да Валыні, але яе адгалоскі мы чуем. Напрыклад, у Цярнопальскай вобласці быў атакаваны так званы вайсковы аб’ект, там шмат пашкадаваных. Дзякуй Богу няма ахвяраў, але мат параненых – дзеці, жанчыны. Мы ўжо прызвычаіліся да пэўнага вайсковага рэжыму, які ў нас цяпер пануе. Я баюся, што так увесь свет пачне прызвычайвацца. Гэта вайна ўжо становіцца падобнай да ізраільска-палестынскай. Тое, што Пуціну было патрэбна – не пусціць Украіну ў еўрапейскую супольнасць, не дазволіць абіраць свой шлях. Што можна сказаць, вельмі шкада, што гэта робіцца коштам людскіх жыццяў. Я так часам лаўлю сябе на думцы, хіба мне не шкада тых расейскіх маладых жаўнераў? На жаль скажу, што ўжо не шкада. Тое, што яны робяць, якім чынам яны сябе праяўляюць, гэта фактычна капітал іх экзістэнцыйнага багажу, вось такія яны – гэта садызм і забойствы. Я пачаў чытаць розныя расейскія каментары. Іх цынізм мяне проста ўражвае, яны кажуць: „Ну что ж, пора хохлам из бульбошей чипсы делать”. Ведаеце, мяне так трохі пакаробіла, гэта фактычна саюзнікі. Нельга так цынічна ставіцца да сваіх жа так званых братоў па зброі, бо на жаль Беларусь і Расея – гэта браты па зброі. Маецца на ўвазе рэжым лукашэнкаўскі рэжым. Батальён Кастуся Каліноўскага добра змагаецца. Я думаю, што будзе ў нас украінска-беларуская перспектыва.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]