Валерыя Валадзько: Усё, што ні робіцца – усё да лепшага



Са жніўня 2020-га года ціск на беларускіх музыкаў з боку сілавых структур заўважна ўзмацніўся. Многія з іх вымушаныя былі з’ехаць і наладжваць жыццё ў новых краінах. Такі лёс чакаў і Валерыю Валадзько, вакалістку гуртоў „Harotnica mix” і „Kriwi”. Дзяўчына пераехала ў Польшчу, ва Уроцлаў, але цяпер знаходзіцца ў Варшаве.

Тут разам з беларускімі творцамі яна працуе над новым праектам, які ўяўляе сабой музычны сімбіёз з усяго спалучальнага і не вельмі. Пра яго, а таксама пра сваё новае жыццё – у інтэрв’ю.

РР: Як настрой?

– Зараз настрой лепей, бо я знаходжуся не ў Беларусі, мне і майму мужу нічога не пагражае. Зараз больш спакойна сплю, але канешне навіны, якія кожны дзень прылятаюць, яны сумныя, але мы жывём і зараз дыхаць лягчэй. Хаця сон усё роўна не такі моцны, як быў. Зараз можна паспяваць, павыступаць ужо тут, гэта таксама радасць для мяне.

РР: Калі ты з’язджала, што цябе больш за ўсё хвалявала?

– Хвалявала тое, што трэба ўсё пакідаць, пакідаць працу, пакідаць тое, што ёсць – кватэру, родных, сяброў. Яны ж там засталіся, зараз я вельмі сумую, пераглядаю фоткі, сумую. Калі ў цябе было ўсё і зараз табе трэба будаваць жыццё з нуля. Гэта такі канешне экспірыянс. Можа б каб не гэта ўся сітуацыя, мы б на гэта не пайшлі. Але думаю, што гэта зробіць нас больш моцнымі. Усё, што ні робіцца, усё да лепшага, я так спадзяюся. За мяжой можна таксама сустрэць самых клёвых, таленавітых нашых землякоў.

РР: Чым цябе прываблівае і чым падабаецца Уроцлаў?

Я ва Уроцлаў прыехала жыць не ведаючы гэтага горада, пакуль не была дагэтуль ва Уроцлаве. Мае розныя сябры казалі, што гэта вельмі класна, такі прыгожы горад, што ён падобны архітэктурай і ўвогуле паветрам да Берліну, што ён маленькі, што ён больш цёплы, што ён больш сонечны. Недалёка ад яго знаходзіцца Берлін, Прага. Паехалі проста “пальцам у неба”. Пакуль што я сябе там адчуваю больш канешне турыстам, хаця там з’яўляюцца знаёмыя, старыя знаёмыя. Мне некалькі разоў напісала некалькі чалавек: “О, прывітанне, я таксама ва Уроцлаве”. Я думаю: “Крута, клас, пайшлі сустракацца!”. Я думаю, што з цягам часу мы пазнаёмімся з музыкамі. Пакуль музыкаў я там не сустрэла. Упэўнена, што яны ёсць, ёсць беларусы. Я мару зрабіць нейкую калабарацыю з польскімі музыкамі, але ж трэба мову вывучыць. Гэта таксама такая зараз праблема, але нам беларусам лягчэй вывучыць, як усе кажуць.  Я спадзяюся, што гэта будзе не так складана. Я ўжо навучылася чытаць.

РР: Што дапамагло?

– Некалькі відосаў на Ютубе, было тры заняткі ў нас ужо па польскай мове. Таксама з беларусамі, якія дапамагаюць У нас зараз бартэр з дзяўчынай, яна мову выкладае, а я ёй спяваю народныя песні.

РР: У цябе ёсць адчуванне, што ва Уроцлаве шмат беларусаў?

– Ёсць адчуванне, так, я ведаю, што іх шмат. Калі мы гуляем па горадзе, то мы чуем расейскую мову. Я не ведаю, хто беларусы, хто не беларусы, але ў чатах вельмі шмат людзей. Кажуць, што ўсё больш і больш прыязджае беларусаў. Напрыклад, калі я напісала паведамленне, што вось, я прыехала ва Уроцлаў, я выкладаю спевы, то адразу было шмат-шмат рэпостаў. Пісалі людзі, у мяне ўжо ёсць некалькі дзяцей, некалькі вучняў ва Уроцлаве. Я прыеду, будзем займацца, будзем спяваць далей.

Цалкам гутарку слухайце з далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя