Варагі будавалі сярэднявечныя гарадзішчы на Падляшшы



Гэта сенсацыйнае адкрыццё польскіх археолагаў. 10 невядомых раней сярэднявечных гарадзішчаў адкрылі на Падляшшы працаўнікі Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве.

Аб’екты знаходзяцца ў Кнышынскай пушчы між рэкамі Бобра і Супрасль. Адкрыццё было магчымае дзякуючы аналізу здымкаў з аэрасканера.

Новаадкрытыя гарадзішчы маглі быць пабудаваныя варагамі-вікінгамі якія ў ІХ – ХІ стагоддзях выпраўляліся гэтыя тэрыторыі, кажа Цэзары Собчак з Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве.

Нельга выключаць, што гэта варагі былі адказнымі за іх з’яўленне. Калі казаць пра перыяд ІХ – ХІ стагоддзяў, дык менавіта яны стаялі за гэтым. Магчыма па прычыне іх нападаў, а можа яны самі былі будаўнічымі.

Хто пабудаваў гарадзішчы ў Кнышынскай пушчы і з якіх перыядаў паходзяць, даведаемся пасля навуковай экспедыцыі, дадае Цэзары Собчак. Археалагічныя працы пры сярэднявечных аб’ектах запланаваныя на ліпень гэтага года.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток