Варшаўскі пітон усё яшчэ на волі



Паліцыя і Animal Rescue Polska ад суботы спрабуе знайсці тыгравага пітона, 5метровую ліньку якога знайшлі ля ракі Вісла ў дрэвах. Як адзначаюць спецыялісты, там ідэальныя ўмовы для экзатычных змей.

Знойдзена таксама шмат слядоў пітона на моле ў месцах, дзе ён уваходзіў у ваду ці выпаўзаў з яе. Яны былі доўгія і шырокія, каля 40 сантыметраў.

Да гэтага часу невядома, як тыгравы пітон патрапіў у Гасы. Паліцыя атрымала ад староства спіс асобаў, якія маюць ці разводзяць змеяў у Пясэчыньскім павеце. Функцыянеры наведаюць іх, каб праверыць, ці зарэгістраваныя гадаванцы знаходзяцца на месцы. Не выключана, што пітон збег ад кагосьці, хто не зарэгістраваў яго, або быў папросту выкінуты сваім уладальнікам.

Кожнага, хто мае нейкую інфармацыю пра пітона ці ведае штосьці пра яго знікненне, просяць звярнуцца ў паліцыю праз тэлефон (22) 604 52 13 альбо ў фонд Animal Rescue Polska праз тэлефон (22) 350 66 91. 

Паводле warszawa.onet.pl

Фота: Fundacja Animal Rescue Polska