Варшаўскі вольны аркестр запрашае на вялікі антываенны канцэрт
22 дні таму
8-га траўня ў Сусветны дзень перамогі над фашызмам, Варшаўскі вольны аркестр запрашае на вялікі антываенны канцэрт.
У праграме: беларуская, украінская і польская музыка, а паміж музычнымі творамі беларускія і украінскія акторы з Teatr Powszechny і Nowy Teatr будуць чытаць урыўкі з твораў Святланы Алексіевіч.
Таксама ў канцэрце прагучаць творы з беларускай дудой у выкананні гурта Lity Taler. Дадаткова будзе рэалізавана анлайн-трансляцыя, сабраныя падчас яе сродкі пойдуць у падтрымку Украіны.
Канцэрт пачнецца а 17-й гадзіне, па адрасе Бруксельска, 23.
Квіткі можна набыць тут:
Беларускае Радыё Рацыя