Варшава: канцэрт беларускага аркестру Warsaw Freedom Orchestra
У Варшаве пройдзе канцэрт беларускага аркестру Warsaw Freedom Orchestra (Варшаўскі Вольны аркестр).

У праграме канцэрту, які пачнецца а 19-й гадзіне польскага (21:00 беларускага) часу, гістарычныя беларускія гімны і маршы, творы кампазітараў XIX–XX стагоддзяў, музыка з “Полацкага сшытку”, паланэзы Агінскага, творы сучасных кампазітараў, а таксама вядомыя беларускія песні. У канцэрце возьмуць удзел оперныя салісты.
Акрамя анлайн-паказу, на варшаўскі канцэрт можна трапіць і асабіста. Гэта першы беларускі аркестр у польскай музычнай прасторы з прафесійных музыкаў, якія эмігравалі ў Польшчу ў розныя гады, у творчых пошуках альбо з палітычных прычын. Рэпертуар аркестру складаецца з твораў беларускіх кампазітараў ад барока – да сучаснай музыкі.
