Васіль Сегень: Выкарыстоўваем любыя эфектыўныя сродкі для падтрымання беларускай культуры



Таварыства беларускай культуры ў Беластоку правяло 47-ы Конкурс школьных тэатральных калектываў. Сёлета першае месца заняў дзяцячы калектыў з Орлі «Казка».

Значэнне конкурсу для падтрымання беларускай культуры на Падляшшы адзначыў старшыня БГКТ Васіль Сегень:

– Галоўная мэта любых конкурсаў і мерапрыемстваў, якія арганізуюцца на карысць беларускай культуры, – гэта захоўваць гэтую культуру, развіваць яе надалей, каб яна тут у нас, у Польшчы, не знікала, не загінула, а жыла. А тэатральныя калектывы – гэта ў асноўным беларускае слова. Падтрымка такога школьнага тэатральнага руху ці ўвогуле падтрымка развіцця і захавання беларускай мовы ў першую чаргу – гэта асноўная задача.

Арганізатары конкурсу запрашаюць усіх ахвочых далучацца да штогадовага Конкурсу школьных тэатральных калектываў. Акрамя самой пастаноўкі журы ацэньвае і ступень валодання беларускай мовай удзельнікамі конкурсу.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]