Вечар салідарнасці з Паўлам Севярынцам



2 гады таму, 7 чэрвеня 2020 года ў Менску быў затрыманы Павел Севярынец. З таго моманту ён знаходзіцца за кратамі. 13 чэрвеня (панядзелак) мы хочам сабрацца разам з яго сябрамі і калегамі, каб выказаць салідарнасць з Паўлам, які быў несправядліва асуджаны.

Падчас мерапрыемства выступяць яго сябры – кіраўнік Варшаўскай суполкі БХБ Яўген Дудкін, Алег Аксёнаў, ксёнз Вячаслаў Барок, Вячаслаў Сіўчык, Таісія Кабаньчук і інш. Падчас вечару мы адбудзецца прагляд нарэзак з кінастужак пра Паўла Севярынца, відэазварот сям’і Паўла, а таксама музычны выступ Зміцера Бартосіка.

Павел Севярынец — беларускі палітык, пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». У часе прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўдзельнічаў у пікетах па зборы подпісаў Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 па дарозе дадому. 25 мая 2021 г. Паўлу Севярынцу прысудзілі 7 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў». На свабодзе яго чакаюць жонка Вольга з сынам Францішкам, а таксама яго сябры і паплечнікі.

13 чэрвеня, 18:00

Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)

[manual_related_posts]