Велікодны кірмаш у Беластоку



Традыцыйны велікодны кірмаш разгарнуўся ў цэнтры Беластока. У сталіцу Падляшша з’ехаліся ўдзельнікі з Польшчы, Літвы і Беларусі і прывезлі як разнастайныя вырабы з дрэва, гліны або шкла, так і прысмакі ў выглядзе вяндлінаў, сыроў, выпечкі і інш.

Як распавядае адна з арганізатараў Барбара Мушыньска з Падляшскага музея ў Беластоку, традыцыя кірмашоў сягае ў часы Яна Клеменса Браніцкага:

– Такім кірмашом часоў Браніцкага быў кірмаш праз 2 тыдні пасля Вялікадня. Мы працягваем гэтую традыцыю, аднак робім гэты кірмаш за 2 тыдні да Вялікадня, каб людзі маглі падрыхтавацца да свята.

– Я жыву ў Дамброўцы, што на Мазурах. Анёлы, конікі, машынкі, забаўкі – усё раблю сам. Як ёсць нагода, то я прыязджаю ў Беласток. Але езджу ў розныя гарады па ўсёй Польшчы.

– Я прадстаўляю Маладэчанскую школу выцінанкі. І з вялікім задавальненнем прыязджаю ў Беласток. Тут я ўжо трэці раз. Мне вельмі падабаецца рэакцыя палякаў на нашу беларускую выцінанку.

– Вельмі падабаецца. Добра, што зрабілі кірмаш перад святам. Заўсёды можна купіць штосьці святочнае, а таксама, напрыклад, шакоціс (sękacz) ці свойскія вяндліны. Літоўскія вяндліны добрыя.

Велікодны кірмаш у Беластоку працягнецца да 15-ай гадзіны. Гэта добрая нагода падрыхтавацца да свята, але таксама адпачыць з сям’ёй і сябрамі.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі