Велікодны кірмаш у Беластоку



ХХIV Велікодны кірмаш народнага мастацтва пачынаецца ў Беластоку. На Рынку Касцюшкі раскінуліся купцы ды народныя майстры з усяго Падляшша.

Кірмаш – гэта месца прэзентацыі вырабаў народнага мастацтва з Падляшша, а таксама прадуктаў харчавання, зробленых традыцыйнымі метадамі. На імпрэзе можна купіць святочныя вырабы майстроў і ўпрыгожванні, звязаныя з Вялікаднем. Як адзначыў загадчык этнаграфічнага аддзела Падляшскага музея Войцех Кавальчук, прэзентуюцца таксама вытворцы не толькі з Падляшша, але таксама з Літвы і Беларусі.

–  Жаданне прыехаць выразіла Марына Марчук з мужам, а таксама группа майстроў з Літвы – гэта ганчары, разьбяры і іншыя.

Кірмаш арганізуецца з 1991 года, заўсёды ў нядзелю, якая папярэджвае Вербніцу, з мэтай папулярызацыі сярод жыхароў Падляшша багатых традыцый народнага мастацтва, звязанага з перыядам Вялікадня. Кірмаш працягваецца да 15-й гадзіны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота kobiecybialystok.pl

[manual_related_posts]