Вернікі Праваслаўнай Царквы адзначаюць свята ў гонар Супраскай іконы Божай Маці



Вернікі Праваслаўнай Царквы адзначаюць сёння, 10 жніўня,  свята ў гонар Супраскай іконы Божай Маці.

Гэта адно з найважнейшых святаў для праваслаўных у Польшчы. Асноўныя малітоўныя цырымоніі пачаліся ў манастыры Благавешчання Маці Божай  а 10-тай гадзіне. Вернікі прыбылі  ў Супрасль напярэдадні. Каля 400 чалавек прынялі ўдзел у пешай пілігрымцы з Беластока, а таксама традыцыйна была пілігрымка на байдаркай  з Гарадка.

Супраская ікона з’яўляецца копіяй смаленскай іконы Божай Маці. У XV стагоддзі яе ахвяраваў тагачасны кіраўнік манастыра епіскап Юзаф Солтан. Падчас Першай сусветнай вайны манахі вывезлі ікону ў глыб Расеі, і яе лёс пакуль невядомы. Цяпер у манастыры ёсць дзве яе копіі.

Беларускае Радыё Рацыя