Вернісаж народных майстрых вышыўкі з Нараўчанскай гміны



Вышываныя, у большасці крыжыкам, працы Тамары Скепкі, Альжбеты Матысюк і Дануты Каліноўскай – вялікіх аматарак вышыўкі з  Нараўчанскай гміны – можна зараз паглядзець у Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы.

“У маіх працах можна пабачыць гістарычную тэматыку,” – кажа суаўтарка выставы Тамара Скепка:

– Кветак я не вышывыю, бо іх усе вышываюць. Вышываю больш для сябе.

Ідэя выставы народных майстрых вышыўкі  належыць радцы Нараўчанскай гміны Паўлу Каліноўскаму, якога падтрымалі сябры гміннай камісіі па сацыяльных і грамадскіх справах.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара