Верталёт польскіх памежнікаў пачаў патруляваць літоўска-беларускую граніцу



Верталёт польскіх пагранічнікаў Kania (мадэрнізаваны Мі-2) 30 ліпеня пачаў патруляваць літоўска-беларускую граніцу. Варшава праінфармавала агенцтва ЕЗ па бяспецы знешніх межаў Frontex, што адпраўляе верталёт з экіпажам і тэхнічным персаналам.

29 ліпеня ў Літву накіраваліся першыя патрулі польскай памежнай службы. У верасні туды адправіцца яшчэ адна група памежнікаў з Польшчы, а таксама машына назірання з экіпажам.

У цэлым плануецца перакідка 40 чалавек. З пачатку 2021 года літоўскія памежнікі перахапілі на мяжы з Беларуссю 3.282 мігрантаў — у 40,5 разы больш, чым за ўвесь 2020-ты (81).

Выкарыстанне мігрантаў і бежанцаў у палітычных мэтах абсалютна недапушчальна — з такой заявай выступіў 30 ліпеня вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: brestcity.com