„Вэртэп” наведвае чарговыя мясцовасці Падляшша



5 ліпеня Міжнародны тэатральны фестывальВэртэп наведае Гайнаўку. З 13-й гадзіны ў Гайнаўскім доме культуры пачнуцца спектаклі ў выкананні польскіх ды замежных мастакоў. Сярод прапановы спектаклі для дзетак і дарослых. Гэта будзе апошні дзень юбілейнага, дзясятага, выпуску мерапрыемства. Наведала яно сёлета ўжо шэсць падляшскіх мясцовасцяў, у тым ліку Орлю. Кажа дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Орлі Анна Несцярук:

Ужо шосты раз у нас праходзіць «Вэртэп». Заўсёды штосьці цікавае. Артысты сапраўдныя, на высокім узроўні, прафесіяналы з усяго свету. Міжнародны фестываль «Вэртэп» у гэтым годзе вельмі адмысловы, бо наша група дзяцей, якая працуе ў школе пры гмінным асяродку культуры ў тэатральных кружках, выступіць у супольным спектаклі на міжнародным фестывалі як аматары.

Ідэястваральнікам і дырэктарам Міжнароднага тэатральнага фестывалюВэртэп зяўляецца Дарыюш Скібінскі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара