Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае на выставу



Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае на выставу-расповяд “Чаму воля гэта жанчына” пра пратэсты ў Беларусі і барацьбу з патрыярхатам.

На выставе — працы сучасных і не сучасных беларускіх мастачак, расповяд пра тое, як жаночы вобраз дае форму абстрактнасці свабоды, пра тое, як жанчыны змагаюцца за сябе і за свае супольнасці, і пра тое, з якім супрацівам яны сутыкаюцца, — а таксама пошукі спосабаў, як кожны з нас можа далучыцца да гэтай барацьбы, бо свядома ці не ў ёй удзельнічаем мы ўсе.

Падчас адкрыцця выставы (4 жніўня, 19:00) адбудзецца рыначак кветак салідарнасці флярыстычнай студыі Polé (Instagram: @pole.cvetov); набыўшы бел-чырвона-белы букет вы далучыцеся да працы Belarus Women Foundation.

Выстава адчыненая 08.04-09.16, з серады па нядзелю, 14:00-20:00. Уваход бескаштоўны. Адрас: Vilniaus g. 20