Віртуальны велапрабег праз беларуска-польскую мяжу



У Саколцы прайшоў веларэйд, які быў прымеркаваны да адкрыцця веласіпеднай сцежкі паміж Саколкай і Гародняй. Сцежка паўстала ў рамках праекту «Шляхам Тызенгаўза», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Першапачаткова праэкт прадугледжваў завяршэнне веларэйду ў Гародні. На жаль цяперашняя палітычная сітуацыя не дазволіла ўдзельнікам скарыстаць з усёй працягласці трансгранічнай веласцежкі,- кажа каардынатар праекту, Агнешка Сянкевіч:

„Звычайна, гэта павінна скончыцца ў Гародні. Таксама ў нас ёсць мапа, якую мы падрыхтавалі спецыяльна для велапрабегу. У нас быў план, што дзесьці на вялікім экране мы будзем кантактаваць адзін з адным, каб потым сустрэцца. Гэта павінна быць як вялікае люстра, каб напрыклад памахаць сябе праз мяжу, бо мы шукалі розныя рашэнні. Верагодна, гэта скончыцца стварэннем нейкіх відэа, якія мы падключым між сабою, каб можна было пабачыць гэтую пераемнасць”.

Агульная працягласць веласіпеднай сцежкі паміж Саколкай і Гародняй каля 59 км (33 км па Беларусі). За кошт сродкаў праэкту створаны турыстычны інфармацыйны цэнтр у Саколцы, а таксама рэканструкцыя дзвух гістарычных будынкаў – у Саколцы і Гародне.

Агульны бюджэт праекту- 2139254 эўра, з якіх фінансаванне Эўрапейскага саюзу 1925329 эўра.

Беларускае Радыё Рацыя