Віталь Алейнік: Мы стварылі пастаянны пратэсны рух на мяжы Літвы і Беларусі
20 гадоў таму
Пайшоў 13-дзень пратэснай акцыі беларусаў на пункце пропуску Меднікі.
Пра тое, хто можа далучыцца, кажа каардынатар пратэснага руху Віталь Алейнік:
– Перш за ўсё, хто можа прыехаць, гэта канешне чакаем нашых простых людзей, якія яшчэ вераць, якія працягваюць барацьбу, якія шукаюць нейкія крыніцы натхнення. Людзі не маюць часу, каб правесці яго ў намёце, бо заўсёды нейкі рух, агітацыя, пікетаванне.
Мэты пратэстоўцаў на мяжы Літы і Беларусі – нязменныя. Садзеянне ўвядзенню новых пакетаў еўрапейскіх санкцый і вырашэнню палітычнага крызісу ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з суполкі „Акцыі Вільні 2021”.
