Віцэ-прэм’ер Пётр Глінскі наведаў Супрасль
Наведванне манастыра Звеставання Найсвяцейшай Божай Маці, наведванне Музея іконаў у Супраслі былі апошнімі пунктамі візіту віцэ-прэм’ера Пятра Глінскага на Падляшшы. Падчас наведвання яго суправаджаў маршалак Артур Касіцкі, паведамляе wrotapodlasia.pl.
„Дзякуй за запрашэнне і магчымасць наведаць гэты філіял Падляшскага музея, які прысвечаны праваслаўнаму мастацтву, іконам, фрэскам і ўсходняй культуры”.
Пётр Глінскі не хаваў таго ўражання, якое зрабіў на яго Супрасльскі мужчынскі манастыр.
– Работы па рэканструкцыі манастыра, працы над фрэскамі хутка будуць завершаны. Гэта таксама эфект ад здзейсненай падтрымкі, – дадаў ён.
Варта нагадаць, што толькі ў гэтым годзе манастыр атрымаў ад міністэрскага пула 130 000 злотых на рамонт даху і замену дахавага пакрыцця.
Фота: wrotapodlasia.pl