Візіт Рафала Тшаскоўскага ў Беласток



Прэзідэнт Варшавы, кандыдат ад Грамадзянскай Кааліцыі Рафал Тшаскоўскі 21 чэрвеня ў рамках выбарчай кампаніі наведаў Падляшша. Пасля Сувалак і Аўгустова ён прыехаў у Беласток. Некалькі соцень людзей сабралася каб паслухаць яго выступ на Рынку Касцюшкі.

У сваёй прамове Тшаскоўскі сярод іншага адказаў на абвінавачванні з боку цяперашняга прэзідэнта Анджэя Дуды, які выступаў у Беластоку напярэдадні, у тым, што калісьці галасаваў супраць дзяржаўнай праграмы 500+ і паніжэння пенсійнага ўзросту.

Таксама Рафал Тшаскоўскі закрануў такія тэмы, як захаванне працоўных месцаў, функцыянаванне польскай службы аховы здароўя, бяспекі краіны ды дапамогі так званым „франковічам” – людзям, якія з 1990-ых гадоў і да гэтай пары выплочваюць працэнты па крэдытах, узятых у швайцарскіх франках.

Нагадаем, што ўчора сваю выбарчую кампанію на Падляшшы праводзілі дзеючы прэзідэнт Анджэй Дуда і іншы прэтэндэнт – журналіст і нараджэнец Беластоку Шымон Галаўня.

Беларускае Радыё Рацыя, фота Антона Разумоўскага