Войт гміны Орля: Патрэбныя грошы. Адкуль іх узяць?



“Толькі вялікія інвестыцыі – гэта шанец для невялікіх гмін, такіх, як гміна Орля. Маем штораз менш жыхароў, а каб гміна магла існаваць і дзейнічаць – патрэбныя грошы. Адкуль іх узяць?”, – пытаецца войт гміны Орля Пётр Сэльвесюк:

 – Штораз менш датацый таму праз пэўны час у гміны не будзе грошай на ўтрыманне чыноўнікаў, на асвятленне, на ачышчэнне ад снегу, не кажачы ўжо пра нейкія інвестыцыі. З іншага боку жыхароў не цікавіць ці войт Рады гміны мае грошы ці не. Прыходзяць і кажуць: “Спадар войт, мы хочам дарогу, клуб, каналізацыю.

У Арлянскай гміне працуе фабрыка, якая належыць групе IKEA. Пачалася пабудова ветрастанцыі ў ваколіцах вёскі Тапчыкалы. Абодва праекты фінансуюцца знешнім інвестарам.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя