Войцех Слешыньскі: Бяжым, каб памятаць рэпрэсаваных



Музей Памяці Сібіры запрашае ўсіх ахвочых у суботу 12-га лютага прыняць удзел у 4-м Начным забегу Памяці Сібіры ў Сальніцкім лесе.

Кажа дырэктар музея Войцех Слешыньскі:

– Старт і фініш будуць на пляцы 18 Разведвальнага палка па вуліцы Кавалерыйскай. Удзельнікі забегу стартуюць у лес на адрэзак 5 кіламетраў. Гэта тая ж дыстанцыя, як і ў папярэднія гады. Старт адбудзецца, як сцямнее. Хочам як мага лепш перадаць атмасферу тых часоў.

Пра варункі начнога забегу Памяці Сібіры распавёў дырэктар Фонду «Беласток бяжыць» Рыгор Кучынскі:

– Забег Памяці Сібіры прысвечаны падзеям, звязаным з першай дэпартацыяй падчас савецкай акупацыі. У ноч з 9 на 10 лютага 1940 года адбылася першая высылка ў Сібір. Яна перадусім закранула асаднікаў, вайскоўцаў і леснікоў. Адсюль і ідэя начнога забегу праз лес.

Пачатак 4-га забегу Памяці Сібіры а 17-й у суботу 12-га лютага. Бегавая траса будзе праходзіць па Сальніцкім лесе горада. Пераможцы атрымаюць спецыяльна зробленыя памятныя медалі.

Падрабязнасці забегу і рэгістрацыя для ахвотных: https://biegpamiecisybiru.pl/.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара