Войцех Слешыньскі: Пачатак савецкай дэпартацыі ў Беластоку – дзень памяці і для Беларусі



Увечары 9-га лютага сібіракі, жыхары Беласточчыны і гарадскія ўлады ўсклалі кветкі да помніка „Гераічным маці-сібірачкам” і запалілі знічы на чыгуначных шляхах – вулічная інсталяцыі Музею памяці Сібіры.

Пра важнасці памяці ўжо 82-і год запар пра пачатак савецкай дэпартацыі на беларуска-польска-украінскім памежжы нагадаў дырэктар музею Войцех Слешыньскі:

– Дэпартацыя, якая была арганізаваная ўначы з 9-га на 10-га лютага, была праведзена на ўсіх былых усходніх тэрыторыях даваеннай Польшчы. Сёння гэта Беласточчына, а тады гэта была Віленшчына, Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна. Гэта тыя абшары, якія пасля 17-га верасня 1939 года былі акупаваныя Чырвонай арміяй.

Важнасць памяці пра дэпартацыю ў Сібір з ракурсу гістарычнай палітыкі абазначыў Прэзідэнт гораду Тадэвуш Трускаляскі:

Гэта апавяданне пра Сібір, таму гэта так цікава. Дэпартацыі ў Сібір былі і ў царскія часы. Дасягненні палякаў, якія там пасяліліся, я пабываў там адзінаццаць гадоў таму, там вельмі ганарацца тымі, хто ствараў універсітэты, пра гэта таксама трэба казаць. Сібір – гэта не толькі геаграфічная назва, але і сінонім слова, якое азначае пакаранне, перадусім для палякаў.

Пасля цырымоніі, у аўдыёвізуальнай зале Музею Памяці Сібіры Войцех Сляшыньскі і скаўтмайстар Кшыштаф Якубоўскі падпісалі пагадненне пра супрацоўніцтва паміж Музеем і штаб-кватэрай Польскага скаўцкага таварыства ў Беластоку ў сферы сумеснай адукацыйнай і культурнай дзейнасці.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]